Літоўскія памежнікі пакінулі беларусаў без аўтамабіляў

Памежнікі Друскінінкайскай заставы на КПП Райгардас затрымалі аўтамабіль Audi A6 з бельгійскімі нумарамі, паведамляе Delfi.

Аўтамабілем кіраваў 24-гадовы беларус, які купіў яго ў Літве. Памежнікі вызначылі, што машына была скрадзеная ўва Францыі. Беларусу давялося вярнуцца дадому ні з чым, бо памежнікі пачалі расследаваць справу пра набыццё або рэалізацыю маёмасці, атрыманай злачынным шляхам.

У аналагічную сітуацыю трапіў і 27-гадовы грамадзянін Беларусі, які намагаўся вярнуцца дадому на набытым у Літве Renault Megane з італьянскімі нумарамі. Памежнікі Медыніцкай заставы высветлілі, што аўтамабіль быў скрадзены ў Аўстрыі ў снежні 2006 года. У гэтым выпадку таксама было распачатае расследаванне. Пасля апытання грамадзяніна Беларусі адпусцілі, а машына засталася ў Медынінкай.