Літва і Беларусь збіраюцца вырашыць візавае пытанне

У Вільні неўзабаве адбудзецца фінальны раўнд перамоў па пытанні афармлення віз. Пра гэта паведамляе Балтыйскае інфармацыйнае агенцтва са спасылкай на інтэрв'ю з амбасадарам Беларусі ў Літве Ўладзімірам Дражыным.
Паводле яго слоў, перамовы па дадзеным пытанні вядуцца Мінскам і Вільняй на працягу апошніх 6 месяцаў, і ў самы бліжэйшы час будуць завершаныя канчатковыя ўзгадненні. Час падпісання дамовы Дражын не назваў, аднак адзначыў, што “ў абедзвюх краінах будуць каласальныя пазітыўныя змены”.

Па словах Дражына, акрамя зніжэння коштаў на візы бакі вырашаюць яшчэ адно пытанне — спрашчэнне перасячэння мяжы насельніцтвам, якое пражывае на адлегласці да 30-50 кіламетраў ад мяжы.