Літва і надалей будзе называць Беларусь "Балтарусіяй"

Дзяржаўная камісія па літоўскай мове адмовіла МЗС Беларусі ў тым, каб называць Беларусь "Беларуссю". Літоўцы захавалі звыклую для сябе нашай краіны "Балтарусія" (Baltarusija), "нягледзячы на тое, што гэта спадчына савецкага часу". "Мы прынялі да ўвагі меркаванне гісторыкаў, — цытуе рэсурс DELFI.lt старшыню камісіі Ірэну Сметанене. — Літоўскі інстытут гісторыі накіраваў нам свой ліст, у якім гаворыцца, што Беларусь некалі была Baltoji Rusia (Белая Русь). Іншы ліст прыйшоў з Вільнюскага ўніверсітэта. Большасць навукоўцаў з тамтэйшага факультэта гісторыі прытрымваецца меркавання, што мяняць наву суседняй краіны немэтазгодна. Яны раяць працягваць наўываць яе Baltarusijos Respublika — скарочана Baltarusija".

У літоўскай мове існуе яшчэ адзін варыянт назвы Беларусі — Gudija. Некалі гэты варыянт быў асноўным, але пасля Камісія па літоўскай мове вырашыла, што афіцыйнай назвай будзе Baltarusija, а традыцыйнай застаецца Gudija.