Літва можа купляць электраэнергію з беларускай АЭС
Такое меркаванне выказаў эксперт Энергетычнага інстытута Літвы Вацловас Мішкініс. З другога боку літоўскі спецыяліст лічыць, што ў рэгіёне беларуская АЭС не будзе аказваць моцнага ўплыву. На яго думку, магутнасць станцыі павінна адпавядаць найперш запатрабаванням Беларусі, бо такія аб'екты будуюць на дзесяцігоддзі.
Акрамя таго, В.Мішкініс адзначыў, што літоўцам не варта баяцца таго, наколькі блізка АЭС размесціцца ад беларуска-літоўскай мяжы, бо 50 кіламетраў або 200 кіламетраў — для атамнай энергетыкі не так важна. Важней, каб праект у цэлым адпавядаў патрабаванням бяспекі, якія ставяцца да атамных станцый.
DELFI