Літва нагадала Бельгіі пра адносіны з краінамі Ўсходняга партнёрства
“Літва актыўна падтрымлівае развіццё больш шчыльных адносін ЕС з Беларуссю, Малдовай, Украінай і краінамі Ўсходняга партнёрства”, ― перадае словы літоўскага міністра замежных спраў Андроніса Ажубаліса літоўскае агенцтва ELTA. На сустрэчы са сваімі калегамі - міністрамі шэрагу краін ЕС 20 ліпеня літоўскі міністр заявіў, што адносіны з краінамі Ўсходняга партнёрства, выкананне Лісабонскай дамовы і энэргетычная бяспека – найважнейшыя знешнепалітычныя прыярытэты для Літвы ў часе бельгійскага старшынства ў Савеце міністраў ЕС.
Ініцыятыва сустрэчы міністраў замежных справаў шэрагу краін ЕС 20 ліпеня належала міністру замежных справаў Бельгіі Стэвэну Ванакеру. Нагадаем, з 1 ліпеня па 31 снежня Бельгія будзе старшыняваць у Савеце міністраў ЕС.