Літва шукае ў ЕС "агульнае стаўленне" да падзеяў у Беларусі

Як заявіў сёння міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, Літва праводзіць шматлікія кансультацыі як з калегамі па ЕС, так і з Мінскам і робіць усё, каб Беларусь "не замыкалася ў сабе". "Галоўнае — знайсці агульнае стаўленне да падзеяў у Беларусі і адзіны адэкватны адказ на падзеі ў Беларусі ", — адзначыў ён.

Рашэнне аб далейшай палітыцы Брусэля ў дачыненьні да Мінска будзе прынятае 31 студзеня на нарадзе міністраў замежных справаў краін ЕС. "Якой будзе гэтая агульная пазіцыя, якія будуць санкцыі — прагназаваць не магу ", — перадае БелаПАН словы Ажубаліса.