Літва ўгаворвае беларускія ўлады адкрыць офіс АБСЕ

Пра гэта заявіла БелаПАН прэс-сакратар міністра замежных справаў Літвы Рэната Лаздзін, каментуючы сённяшнюю заяву прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных наконт таго, што рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ ў Мінску з'яўляецца канчатковым.

Лаздзін адзначыла, што Літва працягвае кансультацыі ў Вільні, Мінску і ў Вене з урадам Беларусі з нагоды супрацоўніцтва з АБСЕ і прысутнасці арганізацыі ў краіне. "Мы заклікаем улады Беларусі перагледзець рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ ў Мінску, знайсці мадальнасці, якія дазволілі б арганізацыі працягваць узаемавыгадную дзейнасць у Мінску як у эканамічнай сферы, гэтак і ў пытаннях правоў чалавека", — сказала яна.