Літва выводзіць войскі з Ірака
Літва адклікае з Ірака свой вайсковы кантынгент, які ўваходзіў у склад кааліцыйных сіл, паведамляе AFP.
33 вайскоўцы, якія там праходзілі службу, вернуцца на радзіму ўжо сёння. Урачыстая цырымонія, арганізаваная ў гонар іх прыезду, адбудзецца 5 жніўня ў Каўнасе.
Пасля амерыканскага ўварвання ў Ірак Літва накіравала ў гэтую краіну каля 120 салдат, якія далучыліся да войскаў кааліцыі. Аднак пасля яе кантынгент быў скарочаны ўдвая ў сувязі з пратэстамі літоўскай апазіцыі.