Літва зацікаўленая ў пераглядзе палітыкі ЕС у адносінах Беларусі

Літва зацікаўленая ў пераглядзе палітыкі Еўрасаюза ў адносінах Беларусі. "На ўроўні савета кіраўнікоў краін ЕС самы час ставіць пытанне пра перагляд лініі на палітычную ізаляцыю Беларусі, бо яна паказала сваю неэфектыўнасць", - такую заяву зрабіў старшыня камітэта па замежных справах сейма Літвы Юстынас Каросас. Ён адзначыў, што Літва мае з Беларуссю шырокія эканамічныя кантакты, а "палітычныя аспекты" іх ускладняюць.

Як паведамляе tut.by, Каросас мяркуе, што штуршком да далейшага развіцця двухбаковых адносінаў магла б стаць сустрэча прэм'ераў Літвы і Беларусі. І літоўскае знешнепалітычнае ведамства гатовае неадкладна пачаць яе падрыхтоўку.