Літва заклікае дапусціць назіральнікаў на палітычныя працэсы

Пра гэта сёння паведамляе прэс-служба МЗС Літвы са спасылкай на заяву міністра замежных справаў Аўдронюса Ажубаліса.

Ажубаліс выказаў глыбокую занепакоенасць у сувязі з пачаткам гэтых працэсаў і заклікаў улады Беларусі гарантаваць магчымасць міжнароднага назірання за судовымі працэсамі над удзельнікамі масавых акцый пратэста 19 снежня.

"Я хацеў бы падкрэсліць, што свабода сходаў з'яўляецца адным з асноўных дэмакратычных правоў. Я таксама заклапочаны паведамленнямі пра шматлікіх адвакатаў абароны, у якіх анулявалі ліцэнзіі. У будучыні АБСЕ мусіць назіраць за такімі працэсамі і даваць незалежную ацэнку нашым дзяржавам-удзельнікам", — заявіў Ажубаліс.

Ён таксама адзначыў, што ўсе дзяржавы-ўдзельнікі АБСЕ ўзялі на сябе абавязак дапускаць назіральнікаў на паседжанні суда.