Лівійскія паўстанцы адбілі ў сіл Кадафі нафтавы порт Брэга

Брэга размешчаная ў 70 км ад Аджадабіі. Мяркуючы па звестках паўстанцаў, яны вядуць наступ на пазіцыі ўрадавых войск.

Як перадаюць карэспандэнты ВВС, на захадзе Лівіі сілы Кадафі спынілі абстрэл асаджанай Місраты, якая знаходзілася ў руках апазіцыі.