Ломацю далі адстаўку

Былы старшыня Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць адпраўлены прэзідэнтам у адстаўку. Гэта азначае, што працягу кар'еры на дзяржаўнай службе не будзе. Згодна з указам прэзідэнта адзін з самых адыёзных кантралёраў Беларусі не проста вызвалены ад займаемай пасады, а адпраўлены ў адстаўку з усімі наступствамі, якія могуць адсюль вынікаць, піша "Ежедневник".

Рашэнне прэзідэнта выглядае цалкам заканамерна, улічваючы ўзрост Ломаця, а таксама тое, што незадоўга да яго адстаўкі ў КДК вылілася серыя карупцыйных скандалаў. Яны прывялі да арышту шэрагу буйных чыноўнікаў КДК і адставак, у тым ліку правай рукі Ломаця — Віктара Пісарыка.