Лондан гатовы да Алімпіяды-2012 на 65%
У Лондане падрыхтавана 65% інфраструктуры для правядзення Алімпійскіх гульняў 2012 года. Практычна завершаныя працы на галоўным стадыёне, паведаміў падчас сустрэчы ў Нацыянальным алімпійскім камітэце старшыня кардынацыйнай камісіі Алімпіяды Дэніс Освальд. У якасці прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі веславання ён прыбыў у Беларусь на моладзевы чэмпіянат свету ў Брэсце. Асноўная праблема Лондана, па словах Освальда, — якасць транспартнага абслугоўвання ўдзельнікаў Алімпіяды. "Там не такія шырокія вуліцы, як у Пекіне", — цытуюць чыноўніка "Белорусские новости".