Lordi здымаюць фільм жахаў
Ідэя фінскіх пачварных рокераў з гурта Lordi зняць фільм жахаў пры дапамозе вядомага кінапрадзюсара Маркуса Селіна, ажыццявіцца ўжо ў гэтым годзе. Нагадаю, што гэтая прапанова прагучала ад Lordi адразу пасля перамогі
на конкурсе “Еўрабачанне-2006”. Праца над сцэнаром карціны, якая
атрымала назву «Dark Floors», стартавала літаральна праз некалькі
тыдняў пасля заяўлення, а ў пачатку траўня гэтага году пачаліся здымкі.
Па словах Маркуса Селіна, “фільм будзе разлічаны не толькі на падлеткаў. Але і падганяць яго пад густы шырокай аўдыторыі аматараў поп-корну таксама ніхто не збіраецца. Гэта будзе па-сапраўднаму страшнае кіно.”
Рэжысёрам карціны стаў Піт Рыскі, які здымаў усе кліпы гурта. Самі музыкі ў «Dark Floors» адыграюць, вядома, негатыўных герояў. Напрыклад, гітарыст Amen будзе злой мамашай, клавішнік Awa графіняй вампіраў, басіст Ox адскім быком і гэтак далей.
Дадам, што прэм’ера стужкі, бюджэт якой складае амаль 4.5 мільёны еўра, запланавана ў Фінляндыіі на 21 снежня 2007 году.
Фота: getcool.blog.cz