Лукашэнка абвясціў 2011 год Годам прадпрымальнасці

Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння ўказ, якім абвясціў 2011 года Годам прадпрымальнасці.  "Абвяшчэнне Году прадпрымальнасці падкрэслівае важкія дасягненні Беларусі ў стварэнні спрыяльных умоваў для развіцця дзелавой актыўнасці і сімвалізуе скіраванасць беларускай дзяржавы ў будучыню, нацэленасць на прыярытэтную падтрымку людзей справы", — гаворыцца ў паведамленні БЕЛТА.

Нагадаем, што Мінкультуры і Таварыства беларускай мовы выступалі за абвяшчэнне 2011 года Годам роднай мовы.