Лукашэнка абяцае будаваць добрыя адносіны з Каталіцкай царквой

Паміж беларускай дзяржавай і каталіцкай царквой склаліся добрыя адносіны. Пра гэта, па звестках БЕЛТА, заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 кастрычніка на сустрэчы з папскім легатам кардыналам Ёзафам Томкам. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь выбудоўвае добрыя адносіны з каталіцкай царквой. Кірўнік краіны запэўніў папскага легата, што каталіцкая царква можа не турбавацца за сітуацыю, якая складаецца вакол яе ў Беларусі.

Звяртаючыся да Ёзэфа Томкі, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Прашу перадаць майму добраму, я спадзяюся, сябру, Папу Рымскаму Бенедыкту XVI самыя добрыя пажаданні. Я вельмі добра памятаю ўсе моманты нашай сустрэчы і наша гутарка. Усе падарункі Папы Бенедыкта XVI знаходзяцца на самым бачным месцы, і хто б ні заходзіў да мяне дадлму, яны бачаць гэтыя падарункі".