Лукашэнка адчыніў сумеснае прадпрыемства па здабычы нафты ў Венесуэле
Сумеснае венесуэльска-беларускае прадпрыемства па здабычы нафты ўрачыста адчынілі Уга Чавэс і Аляксандр Лукашэнка. Яно знаходзіцца ў басейне ракі Арынока. СП створана Венесуэльскай нафтавай карпарацыяй і вытворчым аб’яднаннем
“Беларуснафта”. У венесуэльцаў – 60% акцый, у беларусаў – 40%
Штодзённая здабыча нафты са свідравінаў на ўсходзе і захадзе краіны
плануецца на ўзроўні 18 тысяч барэляў (1 барэль – 159 літраў).
БелаПАН
БелаПАН