Лукашэнка адмовіўся ад запрашэння Грыбаўскайтэ
Замест кіраўніка краіны ў Вільню паедзе намеснік прэм’ера Віктар Бура. Аляксандр Лукашэнка не паедзе ў Вільню на святкаванні 20-годдзя
ўзнаўлення незалежнасці Літвы, якія адбудуцца 11 сакавіка ў Вільні.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Віктар Бура,
інфармуе прэс-служба кіраўніка краіны.
Нагадаем, у Вільню Лукашэнку запрасіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ. У пасланні ў адказ беларускі кіраўнік "шчыра падзякаваў" за запрашэнне і адзначыў высокі патэнцыял далейшага развіцця палітычных, эканамічных і культурных сувязяў у інтарэсах беларускага і літоўскага народаў.
Між тым, у прэс-службе Лукашэнкі адмовіліся каментаваць Еўрарадыё, чаму кіраўнік Беларусі адмовіўся ехаць у Вільню.
“Мы давялі да вас рашэнне прэзідэнта, яго кароткае пасланне Грыбаўскайтэ. Уласна кажучы, гэта ўсё. А пра прычыны, матывы… вы пра гэта як-небудзь, напэўна, пры магчымасці самі спытайце прэзідэнта”.
Апошні раз Лукашэнка наведваў Літву ў верасні мінулага года. Тады ж ён каля дзвюх гадзін сустракаўся з Грыбаўскайтэ.