Лукашэнка адзначае сваё 55-годдзе ў працоўнай паездцы па Міншчыне

Аляксандр Лукашэнка сёння адзначае сваё 55-годдзе. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, традыцыйна свой дзень нараджэння прэзідэнт сустракае на працоўным месцы і, як правіла, у паездках па рэгіёнах краіны.
Сёння, нягледзячы на выхадныя, Лукашэнка накіраваўся ў Лагойшчыну. Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з пытаннямі рэалізацыі комплекснай дзяржаўнай праграмы развіцця малых і сярэдніх гарадоў, перадае “Інтэрфакс-Захад”.

Па неафіцыйнай інфармацыі, увечары Аляксандр Лукашэнка можа наведаць фестываль феерверкаў “Навальніца”, які праходзіць гэтымі днямі ў спарткомплексе “Лагойск”.