Лукашэнка даў "адмашку" на заснаванне прадстаўніцтва Еўракамісіі

Аляксандр Лукашэнка сваім указам ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоваў праект пагаднення паміж Беларуссю і Еўракамісіяй аб заснаванні, прывілеях і імунітэтах прадстаўніцтва Камісіі Еўракамісіі ў нашай краіне. Паводле праекту, беларускія ўлады пагаджаюцца з заснаваннем на нашай тэрыторыі офіса гэтай установы. Кіраўніку і працаўнікам прадстаўніцтва, а таксама іх родным, якія будуць знаходзіцца ў Мінску, прадастаўляюцца правы і дыпламатычны імунітэт.

У прыватнасці, афіцыйны Мінск абяцае еўрапейцам недатыкальнасць памяшканняў, карэспандэнцыі і архіваў, імунітэт ад крымінальнай юрысдыкцыі, а таксама падаткавыя льготы.

На правядзенне перамоваў па праекце пагаднення ўпаўнаважаны намеснік міністра замежных справаў Беларусі Валерый Варанецкі.

Інтэрфакс