Лукашэнка гатовы наведаць Інданезію
Разам з віншаваннем прэзідэнту Інданезіі Сусіла Бамбанку Юдхайона з
нагоды Дня Незалежнсці Аляксандр Лукашэнка выразіў гатоўнасць у
бліжэйшы час рэалізаваць дамоўленасць аб арганізацыі свайго візіту ў
гэтую краіну. “Спадзяюся, што гэты візіт паспрыяе ўмацаванню сяброўскіх стасункаў паміж нашымі краінамі, пашырэнню іх супрацоўніцтва на міжнароднай арэне”, - адзначаецца ў звароце кіраўніка Беларусі.