Лукашэнка і Сталін з'явіліся на выставе разам

У Баранавічах на выставе «Айчыне служым» прадстаўленыя партрэты Аляксандра Лукашэнкі і Іосіфа Сталіна. Імпрэза праходзіць у выставачнай залі краязнаўчага музэю з 25 ліпеня па 25 верасьня і прысьвечаная 90-годзьдзю Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і пяцігадовым угодкам працы студыі вайсковых мастакоў.

На выставе прадстаўленыя 30 працаў шасці мастакоў, якія нарадзіліся ў гады вайны: народнага мастака РБ акадэміка Міхаіла Савіцкага, заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, ляўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» Леаніда Дударэнкі, прафесара катэдры выяўленчага мастацтва Інстытута сучасных ведаў Уладзімера Гардзеенкі, заслужаных дзеячаў мастацтваў, ляўрэатаў Спецыяльнай прэміі прэзідэнта РБ Уладзіміра Ўродніча і Мікалая Апіёка, загадчыка катэдрай выяўленчага мастацтва БДПУ ім. М. Танка Георгія Лойкі. Аўтар партрэта Лукашэнкі — Мікалай Апіёк, партрэта Сталіна — Міхаіл Савіцкі. У анатацыі да прац Апіёка гаворыцца, што «працы экспазыцыі адлюстроўваюць будні і сьвяты сучаснага беларускага войска».
Хартыя-97