Лукашэнка і Януковіч паедуць у Маскву 8 траўня

Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка па выніках перамоваў з украінскім прэзідэнтам. Віктар Януковіч, у сваю чаргу, адзначыў, што кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі дамовіліся правесці шэраг сумесных мерапрыемстваў у рамках святкавання Дня Перамогі. Украінскі прэзідэнт, па інфармацыі БелаПАН, паведаміў, што кіраўнікі трох краін дамовіліся адначасова і на роўным узроўні не толькі павіншаваць ветэранаў, але і ўзняць узровень сацыяльных гарантый для іх.