Лукашэнка і Януковіч у пятніцу сустрэнуцца ў Чарнігаве

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу наведае Ўкраіну. Пра гэта паведамляюць "Украінскія навіны" са спасылкай на крыніцу ў Чарнігаўскай абласной дзяржадміністрацыі.  Вядома, што запланаваная сустрэча 28 траўня ў Батурыне на Чарнігаўшчыне кіраўніка Беларусі з украінскім прэзідэнтам Віктарам Януковічам. Яны падпішуць дакументы, якія ўмацуюць сяброўскія адносіны дзвюх краін.