Лукашэнка: Калі б было нявыгадна, нафту з Венесуэлы не павезлі б
У сваім выступе ў Нацыянальным сходзе Аляксандр Лукашэнка згадаў пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь. "Ды не дурань я, я ўсё даўно пралічыў. Калі не выгадна, ніхто сюды нафту не павязе. Спецыялісты ўсё пралічылі... Расія думае, што мы нікуды не падзенемся. Падзенемся!" - заявіў кіраўнік краіны.