Лукашэнка: Крывавыя рэвалюцыі пачынаюцца з хуліганства
Сёння, выступаючы ў парламенце, Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў раней агучаную версію: падзеі 19 снежня — спроба дзяржперавароту.
"Мы апублікавалі частку дакументаў, якія нам сталі вядомыя. І ўсе здолелі пераканацца, што апазіцыя рыхтавала дзяржаўны пераварот. Менавіта так — не больш і не менш", — заявіў ён.
"Усё планавалася пад шчыльным кантролем некаторых замежных спецслужб. Пра некаторыя мы сказалі, няхай яны і адбрыкваюцца. Але калі я кажу, значыць, ёсць факты", — запэўніў дэпутатаў прэзідэнт.
Таму ён лічыць правамернымі дзеянні праваахоўных структур: "Улада дзейнічала ў межах закона. Так, як і мусіла дзейнічаць любая адказная ўлада — жорстка і рашуча".
"Трэба памятаць урокі гісторыі: усе крывавыя рэвалюцыі і грамадзянскія войны пачынаюцца са звычайнага хуліганства", — падкрэсліў Лукашэнка.