Лукашэнка ліквідаваў Савет дырэктараў Нацбанка Беларусі
Указам кіраўніка Беларусі скасаваны Савет дырэктараў Нацыянальнага банка, а яго функцыі ўскладзеныя на праўленне галоўнага банка краіны. Адпаведныя змены ўнесеныя прэзідэнтам у Статут Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, паведамляе "Ежедневник".
Упершыню заканадаўча ўсталявана, што прадстаўнік урада можа прымаць удзел у паседжаннях Праўлення Нацыянальнага банка з правам дарадчага голасу. Адначасова старшыні Праўлення Нацбанка або па яго даручэнні аднаму з яго намеснікаў таксама дадзена права прымаць удзел у паседжаннях Прэзідыўма Савета міністраў Рэспублікі Беларусь і таксама з правам дарадчага голасу.
Гэтыя змены ўступаюць у сілу з моманту іх афіцыйнага апублікавання.