Лукашэнка: Мяне цікавяць пытанні глабальныя

"Галоўны рэсурс нашай дзяржавы, акрамя народу, мазгоў і рук, — гэта дар, які нам паднесла прырода ў выглядзе расліннага і жывёльнага свету". Такое меркаванне выказаў сёння Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы справаздачу начальніка Дзяржаўнай інспекцыі жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Мікалая Фурсевіча.

"І гэта не толькі пытанні адпачынку, хаця гэта таксама важна (здароўе  людзей — найперш), але гэта вялізны эканамічны рэсурс. І як мы гэта выкарыстаем — важна", — цытуе БЕЛТА Лукашэнку.

"Мяне цікавяць стратэгічныя пытанні і асабліва пытанні глабальныя і на перспектыву", — падсумаваў кіраўнік дзяржавы.