Лукашэнка: Нам яшчэ да вашай дэмакратыі далёка

Ва ўчорашнім інтэрв'ю тэлеканалу Euronews Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў жорсткую рэакцыю сілавых структур на апазіцыйную акцыю 10 снежня. Прэзідэнт назваў тое, што адбылося, масавымі беспарадкамі, за якія іх арганізатары і ўдзельнікі павінны адказаць паводле закону. "Для даведкі" журналістам канала ён адзначыў, што ў Мінску, "як і ўва Францыі", дэманстрантаў слёзатачывым газам не труцілі і ў мароз вадой з брандспойтаў не палівалі. "Таму нам яшчэ да вашай дэмакратыі далёка", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

У ліку парушэнняў закона ён назваў збор на плошчы "насуперак усяму", перакрыцце дарожнага руху, штурм Дома ўраду.

"Яны разбілі Дом ураду. І міліцыя, вядома, вымушаная была зрабіць адпаведныя захады", - рэзюмаваў Лукашэнка.