Лукашэнка не будзе мець палітычнай падтрымкі з боку Крамля

Будучая прэзідэнцкая кампанія стане адрознай ад папярэдніх тым, што Лукашэнка не будзе мець палітычнай падтрымкі з боку Крамля, піша "Зеркало Недели".

Масква шукае альтэрнатыву Аляксандру Рыгоравічу. У расіян назапасілася дастаткова прэтэнзій да лідэра суседняй дзяржавы, адзначае ўкраінская газета. Беларусь лавіруе паміж Усходам і Захадам, Расіяй і Еўрасаюзам, а Лукашэнка аддае перавагу таму, каб атрымліваць эканамічныя прэферэнцыі за інтэграцыйную рыторыку і зварот да славянскага братэрства, падкрэслівае штотыднёвік.