Лукашэнка не cкарыстаўся правам выступіць ў якасці кандыдата ў прэзідэнты

Аляксандр Лукашэнка не скарыстаўся правам выступіць па тэлебачанні ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.  Згодна з лёсаваннем яму быў прадастаўлены эфірны час на Першым канале 26 лістапада з 19.30 да 20.00, пасля Уладзіміра Някляева. Замест выступлення пачалася дэманстрацыя дакументальнага фільма "Зямля беларуская".

Лукашэнка не скарыстаўся таксама правам выступіць на радыё.