Лукашэнка не дасць Расіі ні капейкі ад венесуэльскай нафты
Увесь прыбытак ад перапрацоўкі венесуэльскай нафты на Мазырскім НПЗ павінен застацца ў Беларусі. Пра гэта, інфармуе БЕЛТА, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы, больш як 40% акцый заводу належыць расійскім акцыянерам. Аднак беларускі кіраўнік запатрабаваў у генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ Анатоля Купрыянава, каб "усе да капейкі грошы і прыбытак" засталіся ў нашай краіне. па словах Лукашэнкі, расійскаму боку не патрэбна было перапрацоўваць нафту і прыбытак не быў патрэбны.
Сам Купрыянаў паведаміў, што Мазырскі НПЗ гатовы перапрацоўваць венесуэльскую нафту. Яна высокай якасці, з вялікім утрыманнем светлых нафтапрадуктаў і нізкім утрыманнем серы.
Што датычыць магчымай рэнтабельнасці перапрацоўкі нафты, то Купрыянаў не даў выразнага адказу. Ён адзначыў, што ацэньваць будзе Беларуская нафтавая кампанія.