Лукашэнка не падпісаў План ужывання вайсковай групоўкі Беларусі і Расіі
Рашэнне пра ўжыванне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі павінна прымацца на ўзроўні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада, заслухоўваючы даклад пра новы План ужывання РГВ(с). Падпісваць яго ў працоўным парадку ён адмовіўся. "Ніякія дакументы ў працоўным парадку я падпісваць не буду. Так і перадайце міністру абароны і прэзідэнту Расіі", — цытуе кіраўніка Беларусі агенцтва БЕЛТА. Лукашэнка заявіў, што ведае, што расійскі прэзідэнт разглядаў гэты план і Расія пагадзілася з ім. Але зацвярджаць план, па словах кіраўніка Беларсі, трэба на бліжэйшым паседжанні Вышэйшага дзяржсавета.
Таксама Лукашэнка заявіў, што Расія павінна дапамагаць Беларусі ў арганізацыі бяспекі Саюзнай дзяржавы. Расія, кажа ён, павінна дапамагаць хаця б зброяй, а не прапаноўваць Беларусі купляць яе па рынкавых коштах.
Нагадаем, рэгіянальная групоўка войскаў узброеных сіл Беларусі і Расіі створаная ў 1999—2000 гадах. Яна заклікана забяспечваць ваенную бяспеку Беларусі і прылеглых да яе абласцей Расіі, а таксама Калінінградскай вобласці і акваторыі Балтыйскага мора. Колькасць групоўкі складае каля 300 тысяч вайскоўцаў.