Лукашэнка не паехаў на адкрыццё новых станцый метро, паслаў Нявыгласа
Сёння ў Мінску ўрачыста адкрыліся дзве новыя станцыі метро – “Барысаўскі тракт” і “Уручча”. Насуперак чаканням, першым наведвальнікам станцый не стаў Аляксандр Лукашэнка. Замест яго прыехаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас.
Ён асабліва падкрэсліў, што адкрыццё станцый – гэта “выдатны падарунак…
да гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі”, паведамляе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, уваход на новыя станцыі мінскага метро на працягу сённяшняга дня будзе бясплатным.
Нагадаем, уваход на новыя станцыі мінскага метро на працягу сённяшняга дня будзе бясплатным.