Лукашэнка: не прыняць дакумент па КСАР мы проста не можам

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці нашай краіны ўступіць у Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання (КСАР) і прыняць старшынства ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Паводле яго слоў, беларускія эксперты "прапрацоўвалі пытанні па Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання", таму "не прыняць гэты дакумент у Беларусі проста не могуць", паведамляе "Интерфакс".

Нагадаем, беларускае кіраўніцтва з-за "малочнай вайны" не ўзяло ўдзел у маскоўскім саміце Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, таму Беларусь не прыняла на сябе старшынства ў гэтай арганізацыі і не падпісала дакумент аб стварэнні КСАР.