Лукашэнка: неабходна скараціць лішняе будаўніцтва
У краіне неабходна скарачаць колькасць залішніх будоўляў і аб'ектаў, якія не з'яўляюцца неабходнымі, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Віцебскую вобласць 9 ліпеня.
Паводле Лукашэнкі, у свой час былі шырока разгорнуты маштабныя праекты і пабудавана дастаткова адукацыйных, медыцынскіх і іншых установаў. У наступным годзе будуць узводзіцца толькі тыя аб'екты, якія сапраўды неабходныя.
Тэма новабудоўляў была закранутая падчас абмеркавання прапановаў Віцебскага аблвыканкама па будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце аб'ектаў Віцебска і зменах генеральнага плана горада.
Кіраўнік горада Аляксандр Косінец летась загадаў перабудаваць цэнтр горада, у тым ліку знішчыць парк і замяніць яго вялікім пляцам для парадаў.
БелаПАН