Лукашэнка - новая "зорка" расійскіх серыялаў

Унучка Лукашэнкі робіць імклівую кар'еру ў кіно. Новы серыял "Варажба на свечках" з яе ўдзелам выходзіць на канале "Расія 1". Серыял здымалі ў Мінску. Па словах рэжысёра Вадзіма Дзербенева, "у Мінску значна лягчэй з адміністрацыйнага пункта гледжання", паведамляе Хартыя-97.

12-гадовай Віцы Лукашэнка дасталася роля галоўнай гераіні ў дзяцінстве. На здымкі юная акторка прыязджала з аховай.