Лукашэнка паабяцаў аднолькавыя ўмовы пры паступленні ў ВНУ

Зрабіць аднолькавыя ўмовы пры навучанні ў школе і пры паступленні ў ВНУ паабяцаў Аляксандр Лукашэнка. Сёння ён удзельнічаў у адкрыцці сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ў мікрараёне Лошыца Мінску.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што "11-гадовая сістэма школьнай адукацыі дасць самыя шырокія магчымасці для развіцця здольнасцяў і талентаў вучняў у рамках бясплатных школьных факультатываў і кружкоў".

Як паведамляе БелаПАН, Лукашэнка заявіў, што выдаткі на адукацыю ў Беларусі ў наступным годзе будуць павялічаны больш чым на траціну ў параўнанні з 2008 годам. Гэтыя сродкі будуць накіраваныя па мэтавым прызначэнні: на павышэнне заробкаў настаўнікам і выхавальнікам, умацаванне матэрыяльнай базы навучальных установаў і выданне вучэбна-метадычнай літаратуры.