Лукашэнка падарожнічае па Шклоўшчыне
Аляксандр
Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць акупнасць фінансавых укладанняў у
аграгарадкі. 4 лютага ён наведаў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці.
Мэтай
візіту кіраўніка дзяржавы, паводле інфармацыі яго прэс-службы, было азнаямленне
з развіццём аб’ектаў аграпрамысловага комплексу і сацыяльнай сферы рэгіёна. «Выдаткі на сацыяльную сферу з часам
павінны акупіцца за кошт эфектыўнай вытворчасці», — такую задачу паставіў
Лукашэнка падчас наведвання мясцовага малочна-таварнага комплексу.
Ён таксама пацікавіўся ходам будаўніцтва моста па дарозе Копысь — Александрыя, якое кантралюе асабіста.