Лукашэнка падоўжыў дзяржпадтрымку беларускага хакея

Аляксандр Лукашэнка падоўжыў дзеянне ўказу аб дзяржаўнай падтрымцы беларускіх хакейных клубаў амаль на 3 гады — да 31 траўня 2010 года. Указ быў падпісаны 7 ліпеня 2003 года і ўжо адзін раз падаўжаўся — у 2005-м на два гады. Паводле ўказу, прадпрыемствы, якія аказваюць фінансавую або маёмасную падтрымку беларускім клубам, маюць права закладваць гэтыя сумы ў сабекошт прадукцыі.

У пераліку арганізацый, якія аказваюць сістэматычную падтрымку беларускім камандам — больш за сто прадпрыемстваў.

Найбольшая колькасць фундатараў — у ХК “Брэст” — 27 і мінскага “Юнацтва” — 23 прадпрыемствы, найменшае — у фаварыта бліжэйшага чэмпіянату Беларусі ХК “Керамін” — 1 прадпрыемства.

“Інтэрфакс”