Лукашэнка паставіў план на Алімпіяду 2012 года: 25 медалёў
25 медалёў на летніх Алімпійскіх гульнях з'яўляецца для Беларусі "абсалютна дасягальнай рэччу". Пяць з іх павінны быць залатыя, заявіў Аляксандр Лукашэнка, якога 9 красавіка пераабралі прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. "Калі б не было тых правалаў, якія былі, мы маглі б 25 медаляў заваяваць, — цытуе прэзідэнта агенцтва БелаПАН. — У нас ёсць умовы, і людзей у нас досыць. Я ж не прашу ў вас 100 медалёў на Алімпіядзе — 25. 25 — мы за гэтую лічбу павінны ўчапіцца, гэта для нас святая лічба павінна быць. І больш прасіць не буду".
"Хай будзе 25 медалёў, і пяць з іх залатых. Гэта будзе верх. І да пяці медалёў на зімовых Алімпійскіх гульнях. Тры ёсць. Што, не можам? Можам", — заявіў Лукашэнка.
"Хай будзе 25 медалёў, і пяць з іх залатых. Гэта будзе верх. І да пяці медалёў на зімовых Алімпійскіх гульнях. Тры ёсць. Што, не можам? Можам", — заявіў Лукашэнка.