Лукашэнка павіншаваў Чавеса з днём нараджэння

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з днём нараджэння, перадае БЕЛТА. "Аўтарытэтны і мудры палітык, рэвалюцыянер, які настойліва абараняе нацыянальныя інтарэсы і паслядоўна змагаецца за яднанне народаў Лацінскай Амерыкі, - такім цябе ведаюць у Беларусі і ва ўсім свеце," - напісаў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні. Ён лічыць, што стратэгічны альянс Беларусі і Венесуэлы мае выдатную будучыню.