Лукашэнка перад Новым годам ляціць да Пуціна
Перад новым годам Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным, паведамляе БЕЛТА. Гэта будзе працоўны візіт. 28 снежня Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краін СНД у Санкт-Пецярбурзе.
Падчас сустрэчы будуць падведзеныя вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе і абмяркуюцца шляхі па павышэнню эфектыўнасці супрацоўніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін СНД.
Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным запланаваная на 29 снежня. Яны збіраюцца гаварыць пра "актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва". Апошні раз кіраўнікі Беларусі і Расіі сустракаліся ў верасні 2021 года.