Лукашэнка перамог амерыканцаў і канадцаў
Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі перамагла ў таварыскім матчы зборную Канады і ЗША з лікам 8:5. У склад заакіянскай каманды ўвайшлі трэнеры і маладыя гульцы. Сам Аляксандр Лукашэнка вызначыўся двума галявымі пасамі, паведамляе БЕЛТА.
Матч праходзіў у рамках двухтыднёвага трэніровачнага лагера для выхаванцаў беларускіх хакейных школ, які праводзіцца Федэрацыяй хакея Беларусі і амерыканскай школай "Nothern Edge".
Пры гэтым у складзе заакіянскай каманды на лёд выйшлі трэнер зборнай Беларусі Эдуард Занкавец і кіраўнік Федэрацыі хакея Уладзімір Навумаў.
Пасля першага перыяду, калі амерыканцы прайгравалі з лікам 1:6, у іх складзе з'явіўся галоўны трэнер зборнай Беларусі, амерыканскі спецыяліст Курт Фрэйзер.
Аднак нават ён не здолеў дапамагчы сваёй камандзе адолець беларускага прэзідэнта.