Лукашэнка — пра санкцыі: Пужаць нас не трэба
"Вы пужаеце мяне санкцыямі, візавымі абмежаваннямі — Бог з вамі. Я ўжо дзясяткі гадоў жыву ў візавым абмежаванні". Так сёння Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў намер Еўрасаюза ўвесці санкцыі пасля 31 студзеня.
"Пужаць нас не трэба. Мы зараз пераадолелі чарговы бар'ер, выбудоўваючы сваю незалежнасць", — сказаў ён.
"Я не хачу дапусціць бойні ў краіне. Вам не падабаецца, што перамог Лукашэнка, а не стаўленікі, якіх падтрымлівалі спецслужбы Захаду", — мяркуе кіраўнік дзяржавы.
Ён заклікаў заходніх палітыкаў супакоіцца і пачаць дыялог: "Мы гатовыя да адкрытага дыялогу, але не прымаем ультыматумаў і двайных стандартаў".
Лукашэнка нагадаў, што ўрад атрымаў даручэнне рабіць адэкватныя захады на пагрозы з боку некаторых краін наконт увядзення супраць Беларусі санкцый, перадае РІА Новости.