Лукашэнка правядзе нараду па ўступнай кампаніі

Як інфармуе БЕЛТА, новая рэдакцыя правіл прыёму не прадугледжвае якіх-небудзь карэнных змен у сфарміраванай сістэме арганізацыі прыёму ў ВНУ і ССНУ. Пры гэтым у якасці асноўнай формы арганізацыі ўступных выпрабаванняў выкарыстоўваецца цэнтралізаванае тэставанне.



Новая рэдакцыя нацэленая ў першую чаргу на рашэнне ўзніклых у апошнія гады праблем набору абітурыентаў на вострадэфіцытныя спецыяльнасці ВНУ. Таксама яна павінна спрасціць працэдуры вырашэння арганізацыйных і тэхнічных пытанняў уступнай кампаніі, якія не паўплываюць на зніжэнне ўзроўню яе аб'ектыўнасці і празрыстасці.



Фота — govorim.by