Лукашэнка прыедзе ў Венесуэлу з візітам 16-17 сакавіка
Аляксандр Лукашэнка з 16 па 17 сакавіка наведае з афіцыйным візітам Венесуэлу. Пра гэта, па звестках РІА "Новости", паведаміў міністр замежных справаў Венесуэлы Нікалас Мадура на цырымоніі адкрыцця міжурадавай беларуска-венесуэльскай камісіі. Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Венесуэлы не ўдакладніў праграму візіту беларускага лідэра.
Нагадаем, што Беларусь і Венесуэла дамовіліся стварыць у сярэдзіне 2010 года два сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці грузавікоў і трактароў з перадачай беларускіх тэхналогій венесуэльскаму боку. Акрамя таго, бакі дамовіліся да 2025 года інвеставаць каля 8 мільярдаў долараў у распрацоўку нафты ў басейне ракі Арынока.
Апошні раз лідэры Венесуэлы і Беларусі сустракаліся ў Мінску ў верасні 2009 года.