Лукашэнка прыме ўдзел у цырымоніі развітання з Барысам Ельцыным

Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у цырымоніі развітання з першым прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы Павел Лёгкі. Жалобная цырымонія з удзелам кіраўнікоў замежных краін і іншых афіцыйных асобаў адбудзецца ў Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве. У сувязі са смерцю Ельцына сёння ў Расіі абвешчаны агульнанацыянальны траўр. На тэрыторыі краіны будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі, а ўстановам культуры і тэлерадыёкампаніям прапанавана адмовіцца ад забаўляльных праграм, паведамляе БЕЛТА.