Лукашэнка прыняў адстаўку ўрада
Савет Міністраў Беларусі сёння выдаў пастанову наконт складання паўнамоцтваў перад ізноў абраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Гэтая працэдура прадугледжаная часткай трэцяй артыкула 106 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік дзяржавы прыняў адстаўку ўрада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта.
Новы склад Савета Міністраў будзе сфармаваны неўзабаве.
Кіраўнік дзяржавы прыняў адстаўку ўрада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта.
Новы склад Савета Міністраў будзе сфармаваны неўзабаве.