А. Лукашэнка прызначыў Усевалада Янчэўскага галоўным ідэолагам

Усевалад Янчэўскі прызначаны начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.  Нагадаем, раней на гэтай пасадзе працаваў Алег Праляскоўскі, а Янчэўскі быў у яго намеснікам. У студзені Праляскоўскі быў прызначаны дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Пасля прызначэння Янчэўскі заявіў, што перад яго ўпраўленнем "стаяць задачы растлумачэння дзяржаўнай палітыкі, а не прапаганды або націску на людзей, як некаторыя спрабуюць паказаць ідэалагічную работу", інфармуе "Наша ніва".

Усеваладу Янчэўскаму 32 гады. Раней ён ачольваў ужо неіснуючую арганізацыю "Беларускі патрыятычны саюз моладзі", абіраўся ў Палату прадстаўнікоў, рэдагаваў часопіс "Планета".